Лягатып Незалежны Барысаў
©akim | barysau@tut.by
Нашыя арганізацыі
|На галоўную| |Аб праэкце| |Архіў| |Зваротная сувязь| |Спасылкі|
У Барысаве адбыўся мітынг. На вечар заплянаваная акцыя
У Барысаве ды рэгіёне дэмакратычная апазыцыя і грамадзяне ладзілі жалобныя акцыі, прысьвечаныя 15-й гадавіне Чарнобыльскай аварыі.

Днём на могілках у вёсцы Юшкавічы Барысаўскага раёну ля месца пахаваньня ліквідатара Ганчарова адбыўся жалобны мітынг. Яго арганізавала вялікая група "чарнобыльцаў" на чале з сацыял-дэмакратам Гаўрусёвым. Яму гарвыканкам забараніў ладзіць акцыю блізу барысаўскага Палаца культуры.

Прамоўцы згадвалі нябожчыка добрым словам, а нядобрым — беларускія ўлады, якія забыліся пра сваіх герояў, пазбавілі іх ільготаў ды выплочваюць пэнсіі, за якія немагчыма пражыць ды купіць патрэбных лекаў. Дарэчы, у Барысаве ды рэгіёне жывуць каля 500 ліквідатараў і амаль усе яны маюць вострую патрэбу ў адмысловым лячэньні, заўважыў спадар Гаўрусёў.

Сёньня ж у Барысаве позна ўвечары сябры незарэгістраванага моладзевагу руху "Зубар" правядуць адмысловую чарнобыльскую акцыю. Яны з запаленымі сьвечкамі ў рукох паўстануць кілямэтровым ланцугом у цэнтры места.

Алесь Мікалайчанка, Радыё Свабода
Сайт управляется системой uCoz